НАШЫ РЭЗЕРВІСТЫ СУСТРЭНУЦЦА З ПРАДСТАЎНІКОМ Д2
Дублёры "бела-сініх" працягваюць рыхтавацца да сезона-2024 на базе стадыёна "Дынама-Юні" па вул. Вышалескага, 4А. Дзе правядзе і наступны кантрольны паядынак — у суботу, 3 лютага. Пачатак у 18.00.
Супернікам стане "Астравец", які ў мінулым годзе заняў 12-е месца ў другім па значнасці дывізіёне чэмпіянату краіны.
Адзначым, што нашы рэзервісты абодва папярэдніх спарынга завяршылі ўнічыю 1:1 — з моладзевымі складамі барысаўскага БАТЭ і жодзінскага "Тарпеда"-БелАЗа.