НАШЫ ДЗЯЎЧАТЫ ПРЫСТУПІЛІ ДА ПРАЦЫ
Сёння першую трэніроўку ў межах падрыхтоўкі да сезона-2024 правялі футбалісткі "Дынама"-БДУФК — на "сінтэтыцы" роднага "Юні" па вул. Вышалескага, 4А.
Нагадаем, што каманда сур’ёзна абнавілася. Склад чатырохразовых чэмпіёнаў Беларусі пакінула вялікая група гульцоў, да абоймы далучылася шмат моладзі, у тым ліку дзяўчат, якія ў мінулым годзе заваявалі бронзу, выступаючы на правах арэнды за АБФФ WU19.