МАКСІМ ШВЯЦОЎ ПРАВЯДЗЕ СЕЗОН-2024 У РОДНЫМ КЛУБЕ
Кантракт з мінскім "Дынама" падоўжыў абаронца Максім ШВЯЦОЎ.
Для выхаванца "бела-сініх" наступны сезон стане ўжо дзявятым у асноўным складзе роднага клуба. За гэты час футбаліст, вядомы сваімі няўступлівасцю, бескампраміснасцю правёў 176 паядынкаў, забіў 1 мяч (чэмпіянат — 146/1, Кубак — 18, еўракубкі — 12), заваяваў усе камплекты медалёў: доўгачаканае золата ў 2023-м, срэбра ў 2017-м і бронзу ў 2018-м і 2021-м.
Зычым Максу трымаць высокі ўзровень і разам з партнёрамі дасягнуць максімальных поспехаў!