ХАВАЛКА І КРАЎЧАНКА ПАКІНУЛІ "ДЫНАМА-МІНСК"
Выступленні за "бела-сініх" завяршылі 20-гадовы абаронца Іван ХАВАЛКА і 19-гадовы хаўбек Юрый КРАЎЧАНКА.
Адзначым, што ў актыве Хавалкі ёсць шэсць матчаў за нашу галоўную каманду (найвышэйшая ліга — 4, Кубак Беларусі — 2).
Краўчанка правёў адзіную гульню за асноўны склад 28 чэрвеня 2023 года — выйшаў на замену ў кубкавым супрацьстаянні з "Жодзіна-Паўднёвым".
У мінулым сезоне абодва знаходзіліся на відных ролях у дублі, якому дапамаглі атрымаць безумоўную перамогу ў сваім турніры.
Дзякуем Івану і Юрыю за працу і зычым поспехаў у далейшай кар’еры!