ГАННА ЗАЛЁТАВА — У "ДЫНАМА"-БДУФК
Футбалісткай нашага клуба стала брамніца Ганна ЗАЛЁТАВА.
Навічок "бела-сініх" нарадзілася 21 мая 2004 года ў Баранавічах. Выхаванка ДЮСШ Баранавічскага раёна (першы трэнер Валерый Уладзіміравіч Гладкі).
На прафесійным узроўні дэбютавала 26 сакавіка 2021-га — у чэмпіянатным супрацьстаянні як раз такі з "Дынама"-БДУФК у складзе каманды АБФФ WU19, за якую правяла два сезоны (34 матчы).
У 2023-м абараняла колеры магілёўскага "Днепра" (18 паядынкаў).
Спадзяемся, Ганна здолее праявіць сябе з найлепшага боку!