ДЗМІТРЫЙ ПАДСТРЭЛАЎ — ФУТБАЛІСТ "ДЫНАМА-МІНСК"
Склад "бела-сініх" папоўніў флангавы хаўбек Дзмітрый ПАДСТРЭЛАЎ.
Наш навабранец нарадзіўся 6 верасня 1998-га ў Магілёве. Выхаванец мясцовага ФК "Днепр", за галоўную каманду якога дэбютаваў 5 ліпеня 2015-га — у выязной першалігавай сустрэчы з "Лідай". У 2019-м выступаў у шэрагах іншага прадстаўніка роднага горада — "Дняпро".
Потым цягам трох сезонаў абараняў колеры салігорскага "Шахцёра": у актыве 103 супрацьстаяння ва ўсіх турнірах (15 галоў + 8 выніковых перадач), чэмпіёнскія тытулы-2020, -21, пападанне ў лік 22 найлепшых гульцоў айчыннага элітнага дывізіёна-2020.
Напачатку мінулага года адправіўся ў казахстанскі "Каспій" (13/2+2), у ліпені далучыўся да барысаўскага БАТЭ (20/3+5).
Мае ў прафайле 14 паядынкаў і адзін забіты мяч за нацыянальную зборную Беларусі.
Дзіма, ласкава вітаем у мінскае "Дынама"! Няхай кожны матч за новы клуб атрымаецца максімальна яскравым і паспяховым!