ДУБЛЁРЫ ПАЧАЛІ ПАДРЫХТОЎКУ
На стадыёне "Дынама-Юні" працуе і рэзервовая каманда "бела-сініх", якая ў міжсезонні перажыла сур’ёзныя кадравыя змяненні.
Група хлопцаў, якія зрабілі значны ўнёсак у татальную перамогу ў першынстве дублёраў-2023 і паспяховае выступленне ў Юнацкай лізе УЕФА-2023/24, зараз рыхтуюцца ў асноўным складзе.
Да дубля ж далучылася нямала футбалістаў старэйшага ліцэнзійнага ўзросту (2006-07 гады нараджэння), якіх, не сумняваемся, чакае адчувальны прагрэс пад кіраўніцтвам трэнерскага штаба Дзмітрыя Лянцэвіча.