ДАР’Я ГАРШКОВА — ФУТБАЛІСТКА "ДЫНАМА"-БДУФК
Чарговым навічком наймацнейшага жаночага футбольнага клуба Беларусі апошніх гадоў стала абаронца Дар’я ГАРШКОВА.
Нарадзілася 5 мая 2006-га ў Кіраўску. Выхаванка мясцовай ДЮСШ (першыя трэнеры Аляксандр Ігаравіч Каспяровіч і Міхаіл Канстанцінавіч Гарбачоў).
На юнацкім узроўні выступала за "Бабруйчанку" (2020) і РДВАР (2020-22). На прафесійным дэбютавала ў складзе АБФФ WU19 — 22 сакавіка 2023-га ў гасцявым чэмпіянатным паядынку з "Дынама"-БДУФК.
У мінулым унутраным сезоне правяла 29 матчаў (2386 хвілін з 2610 магчымых).
Паўтары месяцы таму адкрыла лік гульням за галоўную каманду краіны — на выездзе супраць басніек у межах Лігі нацый.
Даша, вітаем у нашых стройных шэрагах! Пастаяннага прагрэсу і максімальных вынікаў!