ДА ТРЭНІРОВАК ПРЫСТУПІЛА МОЛАДЗЬ
Сёння на стадыёне "Дынама-Юні" пачаліся працоўныя будні ў паўтара дзясятка футбалістаў "бела-сініх".
У няпростых умовах надвор’я да падрыхтоўкі пад кіраўніцтвам трэнерскага штаба на чале з Вадзімам Скрыпчанкам прыступілі група перспектыўных дублёраў, а таксама частка з тых хлопцаў, хто мінулы сезон правёў у другіх клубах на правах арэнды.
Адзначым, што асноўны склад 8-разовых чэмпіёнаў Беларусі адкрые перадсезонку 8 студзеня.