ДА СУПЕРКУБКА — ТРЫ СПАРЫНГІ НА "ДЫНАМА-ЮНІ"
Месяц застаўся да першага афіцыйнага паядынка "бела-сініх" у гэтым годзе — у нядзелю, 25 лютага, падначаленыя Вадзіма Скрыпчанкі пазмагаюцца за Суперкубак Беларусі-2024 з жодзінскім "Тарпеда"-БелАЗам.
Да таго васьміразовыя чэмпіёны краіны правядуць яшчэ пяць спарынгаў. Пару — у межах MOGILEV CUP з мясцовым "Дняпром" (25 студзеня) і гарадзенскім "Нёманам" (27-га).
Наступныя адбудуцца па суботах з прамежкам у тыдзень на стадыёне "Дынама-Юні" (вул. Вышалескага, 4А): 3 лютага — с "Віцебскам", 10-га — з мазырскай "Славіяй" і 17-га — зноў-такі з "Гомелем", які наша каманда адолела ўчора ва ўсходнім абласным цэнтры (3:1).