ЧАЛЯДЗІНСКІ ПРАЦЯГНЕ ТРЭНЕРСКУЮ КАР’ЕРУ Ў ІНШЫМ КЛУБЕ
Па пагадненні бакоў шэрагі "бела-сініх" пакінуў Арцём ЧАЛЯДЗІНСКІ.
Гэты спецыяліст у 2018-м вярнуўся ў родны клуб пасля завяршэння гульнявой кар’еры, узначальваў дублёраў, а пазней цягам паўтара сезона — асноўны склад мінскага "Дынама", у мінулым годзе працаваў у Акадэміі.
Зычым Арцёму Віктаравічу максімальных поспехаў на новым месцы!