"БЕЛА-СІНІЯ" АДПРАВЯЦЦА НА ТУРНІР У МАГІЛЁЎ
У гэтым месяцы мінскія дынамаўцы плануюць правесці тры кантрольныя супрацьстаянні — усе ў межах Mogilev Cup, які збярэ ва ўсходнім абласным цэнтры квартэт прадстаўнікоў айчыннага элітнага дывізіёна-2024.
Апроч "бела-сініх" і гаспадароў турніру — "Дняпра", у ліку ўдзельнікаў значацца гарадзенскі "Нёман" і "Гомель".
Паядынкі пройдуць на "сінтэтыцы" футбольнага манежа, размешчанага па вул. Якубоўскага, 15Б.
Расклад матчаў нашай каманды:
аўторак, 23 студзеня, — "Гомель" (пачатак у 17.30)
чацвер, 25 студзеня, — "Днепр" (20.00)
субота, 27 студзеня, — "Нёман" (11.30)
Кошт квітка на гульню — 5 рублёў.