АЛЯКСАНДР СЯЛЯВА ЗАСТАЕЦЦА МІНСКІМ ДЫНАМАЎЦАМ
Паўабаронца Аляксандр СЯЛЯВА паставіў подпіс пад новым кантрактам з ФК "Дынама-Мінск".
Другі этап кар’еры гэтага гульца ў нашай камандзе атрымаўся вельмі паспяховым. Вярнуўся ў склад напрыканцы чэрвеня мінулага года, адразу стаў незаменным у апорнай зоне (14 паядынкаў у найвышэйшай лізе, 1248 хвілін з 1260 магчымых) — і ўвайшоў у лік асноўных творцаў чэмпіёнства-2023.
Вельмі рады працягнуць супрацу з найдасведчаным футбалістам! Няхай наступны сезон акажацца для Аляксандра і ўсіх "бела-сініх" не менш багатым на яскравыя пераможныя падзеі!