АЛЯКСАНДР САЧЫЎКА ПРАЦЯГНЕ ВЫСТУПАЦЬ ЗА "БЕЛА-СІНІХ"
Подпіс пад новым кантрактам з мінскім "Дынама" паставіў 38-гадовы абаронца Аляксандр САЧЫЎКА.
У мінулым сезон вопыт і неверагодныя байцоўскія якасці гэтага футбаліста дапамаглі "бела-сінім" у заваяванні тытула наймацнейшага клуба Беларусі. Наш #20 прыняў удзел у пятнаццаці паядынках элітнага дывізіёна, забіў тры мячы, два з якіх аказаліся пераможнымі — у дамашняй сустрэчы са "Смаргонню" (7:0) і "залатым" выязным матчы з "Белшынай" (4:0).
Увогуле ж Сачыўка правёў у складзе дынамаўцаў тры з паловай гады (2017 — жнівень 18-га, з 2022-га): 73 афіцыйныя гульні, 10 галоў.
Упэўнены, што і ў 2024-м Аляксандр прынясе камандзе максімальную карысць!