АЛЕГ НІКІФАРЭНКА ПАКІНУЎ СКЛАД "БЕЛА-СІНІХ"
Па сканчэнні тэрміну дзеяння кантракта з мінскім "Дынама" развітаўся Алег НІКІФАРЭНКА.
Дзякуем тэхнічнаму паўабаронцу за час, праведзены ў складзе "бела-сініх", асабліва за пераможны гол у выязным красавіцкім "класіка", і зычым поспехаў у далейшай кар’еры!