Наступны матч
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ЁСЦЬ ПЕРАМОГА Ў АГУЛЬНЫМ ЭТАПЕ ЛІГІ КАНФЕРЭНЦЫЙ-2024/25!

12.12.2024

Ліга канферэнцый-2024/25. Агульны этап

Матч 5-га тура

ДЫНАМА-МІНСК (БЕЛАРУСЬ) — ЛАРН (ПАЎНОЧНАЯ ІРЛАНДЫЯ) — 2:0 (0:0)
СУМГАІТ (АЗЕРБАЙДЖАН). 12 снежня. Стадыён імя Мехдзі Гусэйнзадэ. Пачатак у 20.45. Без гледачоў.
СУДДЗІ: С.Карабаеў, А.Доўгіх, Д.Белаградаў (усе — Казахстан).
ДЫНАМА-МІНСК: Лапавухаў, Пігас, Бегуноў (к) (Паліцевіч, 93+), Гаўрыловіч, Раі, Кулікоў (Бані, 89), Калінін, Дземчанка, Сядзько (Акора, 84), Адэола (Мельнічэнка, 46), Падстрэлаў (Жэрдзеў, 46).
Запасныя: Каратай, Сачыўка, Палякоў, Школік, Бахар, Хвашчынскі.
ЛАРН: Фергюсан, Касгроўв, Болджэр (к), Вонт, Айвс, Рэндал (Слоан, 60), Данэлі, Галахер, Томсан (Ласці, 76), Раян (Макэнеф, 60), А'Ніл (Макендры, 76).
Запасныя: Бесант, Калет, Маджы, Тод.
ГАЛЫ: 1:0 — Гаўрыловіч (67, з пенальці за фол супраць Мельнічэнка). 2:0 — Жэрдзеў (73, пас — Пігас).
ПАПЯРЭДЖАННІ: Гаўрыловіч (28), Калінін (31), Рэндал (33), Раян (36), Галахер (47), Вонт (51), Болджэр (65).
ВЫДАЛЕННЕ: Болджэр (92+).