ЁСЦЬ 200 ЕЎРАКУБКАВЫХ ГАЛОЎ!
Дзякуючы поспеху ў супрацьстаянні з паўночнаірландскім "Ларнам" (2:0) мінскія дынамаўцы дасягнулі знакавай адзнакі ў 200 мячоў, забітых у кантынентальных клубных турнірах. Аўтарам юбілейнага ўзяцця варот аказаўся цэнтральны абаронца Аляксей ГАЎРЫЛОВІЧ, які на 67-й хвіліне рэалізаваў пенальці.
Дарэчы, першы гол здарыўся 14 верасня 1983 года, калі Юрый Курненін адкрыў лік у змаганні са швейцарскім "Грасхоперам" (1/16 фінала Кубка чэмпіёнаў), соты — 15 ліпеня 2010-га, калі Аляксандр Сазанкоў засмуціў эстонскі "Калеў" (2-і кваліфікацыйны раўнд Лігі Еўропы).
Баланс матчаў "бела-сініх" у еўракубках выглядае так: 56 перамог, 37 нічыіх, 61 параза, разнасць забітых і прапушчаных мячоў 201-196.