Наступны матч
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ВЫЗНАЧАЕМ НАЙЛЕПШАГА ГУЛЬЦА НАШАЙ ЖАНОЧАЙ КАМАНДЫ Ў СЕЗОНЕ

12.12.2024

У афіцыйнай групе "бела-сініх" у сацыяльнай сетцы "ЎКантакце" заўзятары працягваюць выбіраць MVP "Дынама"-БДУФК па выніках сезона ў некалькіх намінацыях. Аўтара гола-2024 ўжо назвалі — цяпер час каранаваць найлепшую футбалістку.

Пераможцай стане хтосьці з дзесяці кандыдатак. Для большай нагляднасці ў дужках пасля прозвішчаў пазначана асабістая статыстыка па ўсіх турнірах (жаночыя чэмпіянат Беларусі, Кубак і Суперкубак краіны, Ліга чэмпіёнаў).

Яна АРЦІШЭЎСКАЯ: 34 матчы, 26 галоў + 15 асістэнцкіх балаў

Настасся КАВАЛЁВА: 29, 19+13

Настасся МАГЕР: 31, 5+5

Дар’я МАНЮКОВА: 36, 18+11

Ганна ПІЛІПЕНКА: 32, 20+18

Ганна САС: 33, 10+4

Ганна СІНЯЎСКАЯ: 30, 14+11

Юлія СЛЯСАРЧЫК: 31, 3+10

Аліна ХАРАШЧАК: 33, 37+9

Настасся ШУПО: 33, 27+22

ПЕРАХОДЗЬЦЕ ПА СПАСЫЛЦЫ — И ГАЛАСУЙЦЕ!