Наступны матч
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ВЫЗНАЧАЕМ АЎТАРА НАЙЛЕПШАГА ГОЛА "БЕЛА-СІНІХ" У ГОДЗЕ

21.12.2024

У 2024-м асноўны склад "бела-сініх" запісаў на свой рахунак у афіцыйных турнірах 71 гол. Цяпер жа заўзятарам належыць назваць найлепшы.

Апытанка арганізавана ў клубным Instagram-акаўнце. Першапачаткова на перамогу ў намінацыі прэтэндуюць 16 трапных стрэлаў, разбітых на пары.

У кожнай неабходна выбраць адзін з бакоў. Такім чынам, колькасць кандыдатаў будзе пастаянна скрачацца ўдвая, пакуль не вызначыцца самы-самы, аўтару якога ўручаць адмысловы прыз ад тытульнага партнёра мінскага "Дынама" — кампаніі Winline.

Вось як выглядае раздзяленне на стартавым этапе:

Арцём Сакалоўскі (БАТЭ, КБ) vs Раймонд Адэола ("Смаргонь", ЧБ)

Вадзім Пігас (БАТЭ, ЧБ) vs Павел Сядзько ("Дынама-Брэст", ЧБ)

Раі ("Днепр", ЧБ) vs Глеб Жэрдзеў ("Ларн", ЛК)

Арцём Быкаў ("Шахцёр", ЧБ) vs Павел Сядзько ("Нёман", КБ)

Стэфан Альфрэд ("Хартс", ЛК) vs Аляксандр Сялява ("Дынама-Брэст", ЧБ)

Аміян Бані ("Іслач", ЧБ) vs Ігар Школік (БАТЭ, ЧБ)

Мікіта Дземчанка ("Славія", ЧБ) vs Данііл Кулікоў ("Слуцк", ЧБ)

Аляксей Гаўрыловіч ("Тарпеда"-БелАЗ, ЧБ) vs Вадзім Пігас ("Славія", ЧБ)