ВЫБІРАЕМ НАЙЛЕПШАГА ГУЛЬЦА НАШАЙ КАМАНДЫ Ў СНЕЖНІ
У стартавым зімовым месяцы падначаленыя Вадзіма Скрыпчанкі адолелі паўночнаірландскі "Ларн" (2:0), згулялі ўнічыю ў Брэсце (1:1), саступілі "Смаргоні" (0:1) і грэчаскаму "Панацінаікасу" (0:4).
Менавіта па выніках гэтых супрацьстаянняў неабходна выбраць найлепшага футбаліста "бела-сініх" у снежні — апытанка арганізавана ў афіцыйнай клубнай групе ў сацыяльнай сетцы "ЎКантакце".
Прэтэндэнтаў традыцыйна квінтэт. Гэтым разам у спісе — абаронцы Раман БЕГУНОЎ, Аляксей ГАЎРЫЛОВІЧ, Вадзім ПІГАС, РАІ, хаўбек Мікіта ДЗЕМЧАНКА.
Пераможца намінацыі атрымае адмысловы прыз ад тытульнага партнёра мінскага "Дынама" — кампаніі Winline.