ВІКТАРУ ПЯТРОВІЧУ СОКАЛУ — 70!
У чацвер, 5 лістапада, юбілей адзначае Віктар СОКАЛ — вядомаму ў мінулым футбалісту мінскага "Дынама" спаўняецца 70 гадоў.
Нападнік, які валодаў выдатнай хуткасцю і моцным ударам, выступаў за галоўную каманду Беларусі цягам тузіна з паловай сезонаў (жнівень-1979 — 1991), правёў 327 паядынкаў, забіў 68 мячоў. Бронзавы прызёр саюзнай найвышэйшай лігі-1983, фіналіст Кубка СССР-1987.
Найлепшы снайпер Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў-1983/84 (6 галоў, у тым ліку хет-трык у выязной сустрэчы з венгерскай "Раба ЭТА").
Пасля сканчэння гульнявой кар’еры доўгі час працаваў на трэнерскім полі дзейнасці, у прыватнасці, узначальваў "Дынама-93" (чэрвень-1994 — кастрычнік-1996), уваходзіў у штаб Веніяміна Арзамасцава, а потым Юрыя Курненіна ў асноўным складзе "бела-сініх" (1999-2000).
Сардэчна віншуем Віктара Пятровіча, зычым здороўя, сямейнага дабрабыту, шчасця і невычарпальнай жыццёвай энергіі!