ВАДЗІМ СКРЫПЧАНКА ПРАЦЯГНЕ ПРАЦУ З "БЕЛА-СІНІМІ"!
Адна з асноўных навін напрыканцы года: Вадзім СКРЫПЧАНКА застаецца ў стырна асноўнага склада мінскага "Дынама".
Пад кіраўніцтвам гэтага спецыяліста "бела-сінія" пасля 19-гадовага перапынку вярнулі сабе чэмпіёнства, а ў мінулым сезоне абаранялі галоўны нацыяльны тытул. Плюс упершыню за вельмі доўгі час прабіліся ў восеньскую еўракубкавую стадыю.
Па выніках 2024-га Вадзім Віктаравіч заслужана атрымаў званне найлепшага трэнера Беларусі і айчыннай найвышэйшай лігі.
Перакананы, што разам з Вадзімам Скрыпчанка наша каманда не збочыць з пераможнага шляху, працягне ставіць и вырашаць самыя амбіцыйныя задачы як на унутранай, так і на кантынентальнай арэне!