ВАДЗІМ СКРЫПЧАНКА — НАЙЛЕПШЫ ТРЭНЕР БЕЛАРУСІ-2024
На ўрачыстай цырымоніі закрыцця айчыннага футбольнага сезона-2024 "Зорны мяч" быў названы найлепшы трэнер краіны па выніках года.
Ганаровае званне атрымаў настаўнік мінскага "Дынама" Вадзім СКРЫПЧАНКА, які прывёў падначаленых да заваявання другога запар чэмпіёнскага тытула плюс выхаду ў агульны этап Лігі канферэнцый-2024/25.
Адзначым, што 49-гадоваму спецыялісту ўручылі і статуэтку "Найлепшаму трэнеру чэмпіянату Беларусі-2024".
Виншуем Вадзіма Віктаравіча з заслужанымі перамогамі ў намінацыях!