ВАДЗІМ СКРЫПЧАНКА І РАМАН БЕГУНОЎ — У СТУДЫІ "НА МЯЖЫ ФОЛА"

Чарговы выпуск папулярнага праекту "На мяжы фола", які цалкам прысвечаны айчыннаму футболу, выйдзе ў эфір тэлеканала "Беларусь 5" у аўторак, 24 снежня. Пачатак у 22.30.
Гасцямі студыі стануць прадстаўнікі цяпер ужо дзевяціразовых чэмпіёнаў краіны — мінскага "Дынама". Самыя важныя і цікавыя моманты сезона прыгадаюць галоўны трэнер Вадзім СКРЫПЧАНКА і вопытны абаронца Раман БЕГУНОЎ.
Назіраць за размовай можна і праз сайт sport5.by. Не прапусціце!