ВАДЗІМ ПІГАС — WINLINE-ГУЛЕЦ ПА ВЫНІКАХ СНЕЖНЯ
У афіцыйнай групе "бела-сініх" у сацыяльнай сетцы "ЎКантакце" завершана апытанка па вызначэнню найлепшага футбаліста нашай галоўнай каманды ў снежні.
Другі раз запар пераможцам намінацыі аказаўся абаронца Вадзім ПІГАС, які атрымае адмысловы прыз ад тытульнага партнёра мінскага "Дынама" — кампаніі Winline.
Галасы на карысць 23-гадовага гульца аддалі 89 заўзятараў (62,68%). Далей размясціліся Аляксей ГАЎРЫЛОВІЧ — 23 (16,2%), Мікіта ДЗЕМЧАНКА — 19 (13,38%), РАІ — 7 (4,93%) і Раман БЕГУНОЎ — 4 (2,82%).