Наступны матч Дынама-Брэст 7 снежня (14:30) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ВАДЗІМ ПІГАС — WINLINE-ГУЛЕЦ "БЕЛА-СІНІХ" У ЛІСТАПАДЗЕ

2.12.2024

У афіцыйнай групе мінскага "Дынама" ў сацыяльнай сетцы "ЎКантакце" завершана галасаванне па вызначэнні найлепшага футбаліста цяпер ужо дзевяціразовых чэмпіёнаў Беларусі па выніках заключнага восеньскага месяца.

Ганаровае званне дасталася Вадзіму ПІГАСУ, які на гэтым адрэзку ад званка да званка правёў усе шэсць паядынкаў, а голам у "класіка" зрабіў вырашальны ўнёсак у датэрміновае заваяванне трафея.

Пераможца намінацыі традыцыйна атрымае адмысловы прых ад тытульнага партнёра нашага клуба — кампаніі Winline.

На карысць Пігаса выказалася 383 чалавекі з 826 ўдзельнікаў апытанкі. Далейшыя месцы размеркаваліся так: 2. Аляксей Гаўрыловіч — 351 (42,49%). 3. Мікіта Дземчанка — 45 (5,45%). 4. Павел Сядзько — 31 (3,75%). 5. Данііл Кулікоў — 16 (1,94%).