"УДЗЯЧНЫ ХЛОПЦАМ ЗА ДРУГІ ТАЙМ"
У суботу, 7 снежня, быў афіцыйна завершаны чэмпіянат краіны-2024 ў элітным дывізіёне — традыцыйна напружаным і гэтым разам вельмі відовішчным дынамаўскім дэрбі. Мінчане на выездзе разыйшліся ўнічыю 1:1 з берасцейцамі.
На пасляматчавай прэс-канферэнцыі галоўны трэнер нашай каманды Вадзім СКРЫПЧАНКА назваў вынік супрацьстаяння заканамерным, расказаў аб цяжкасцях з захаваннем у падначаленых максімальнага ўзроўня матывацыі пасля заваявання тытула, патлумачыў выбар складу на гульню.
Прыемнага прагляду!