У РАМАНА БЕГУНОВА — 250 МАТЧАЎ У Д1
Выезд у Брэст дазволіў акругліць важны кар’ерны паказчык яшчэ аднаму нашаму футбалісту — цяпер у актыве Рамана БЕГУНОВА значыцца 250 паядынкаў у айчынным элітным дывізіёне.
Дэбют на гэтым узроўні адбыўся 14 красавіка 2012-га — у форме роднага "Мінска", які тады ўзначальваў Вадзім Скрыпчанка, у дамашняй сустрэчы з "Тарпеда"-БелАЗам.
Вось як выглядае раскладка матчаў універсальнага абаронцы па клубах: "Мінск" (2012 — ліпень-2015) — 87, сталічнае "Дынама" (ліпень-2015 — 2018, з 2022-га) — 120, "Тарпеда"-БелАЗ (2019) — 11, "Шахцёр" (2020-21) — 32.
У складзе "бела-сініх" у гэтых гульнях Бегуноў набраў 19 балаў па сістэме "гол плюс пас" (7+12).