Наступны матч
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ТРЫУМФ НА КАЛЯДНЫМ ТУРНІРЫ

21.12.2024

У сталічным футбольным манежы завяршыўся міжнародны Калядны турнір з удзелам шастнаццаці каманд з Беларусі і Расіі, укамплектаваных юнакамі не старэйшымі за 2009 год нараджэння. Галоўны прыз традыцыйнага старту заваявалі мінскія дынамаўцы!

Падначаленыя Уладзіміра і Андрэя Дзятлавых прамчалі па дыстанцыі са стаадсоткавым вынікам: перамогі ва ўсіх шасці паядынках. Прычым дазволілі супернікам толькі аднойчы даслаць мяч у свае вароты!

Пара "бела-сініх" атрымала індывідуальныя ўзнагароды: найлепшым гульцом і снайперам спаборніцтваў стаў Уладзіслаў Варонін, найлепшым нападнікам — Сяргей Гуздзельскі, аўтар адзінага гола ў вырашальным супрацьстаянні за трафей.

Група "С". ДЫНАМА-МІНСК U16: Салярыс U16 (Санкт-Пецярбург, Расія) — 6:0; ДЮСШ-2 U16 (Барысаў) — 2:1; Чартанава-2 U16 (Масква, Расія) — 1:0.

Вынік. 1. ДЫНАМА-МІНСК U16 — 9. 2. ДЮСШ-2 U16 — 2. 3. Чартанава-2 U16 — 2. 4. Салярыс U16 — 2.

1/4 фіналу. ДЫНАМА-МІНСК U16 — ІСЛАЧ U16 (МІНСКІ Р-Н) — 3:0. 1/2 фіналу. ДЫНАМА-МІНСК U16 — РЦАР БДУ U16 (МІНСК) — 4:0.

ФІНАЛ. ДЫНАМА-МІНСК U16 — СОКАЛ-2 U16 (МАСКВА, РАСІЯ) — 1:0.

Залатыя медалі прымерылі Мікалай БАРУШНАЎ, Максім ВАРАНКОВІЧ, Алег ЗАЙЦАЎ, Яўген НЕСЦЯРЭНКА, Раман ЗДУХАЎ, Максім КАЛЕНІК, Данііл АКСЁНЕНКА, Мікіта САНЬКО, Цімафей ГУДАЧ, Макар КАТЛОЎСКІ, Уладзіслаў ВАРОНІН, Даніла ЛЯВОНЕНКА, Сяргей ГУЗДЗЕЛЬСКІ, Анатоль ЯСТАЧКІН, Арцём САЎЧЫЦ, Мацвей ЯСКЕВІЧ, Арсеній ФРЫДРЫК.

Віншуем хлопцаў і трэнерскі штаб з гэтым паспехам!

Фота: vk.com/nashe_b