ТРЭНІРОЎКА НА ЗАПАСНЫМ ПОЛІ "АЗЭРСУН АРЭНЫ"
"Бела-сінія", якія сёння раніцай прыляцелі ў Азербайджан, адкрылі рабочую праграму тыдня.
Занятак працягласцю каля гадзіны адбыўся ў Баку, на запасным полі "Азэрсун Арэны" — дамашняга стадыёна мясцовага флагмана "Карабаха".
Адзначым, што ў аўторак наша каманда адправіцца трэніравацца ў Сумгаіт, дзе двума днямі пазней прыме паўночнаірландскі "Ларн" у межах 5-га тура агульнага этапу Лігі канферэнцый-2024/25.