Наступны матч
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ТРЭЦЯЕ МЕСЦА НА МЕМАРЫЯЛЕ ДЫНАМАЎСКІХ ЛЕГЕНД

28.12.2024

У сценах сталічнага футбольнага манежа завершаны рэспубліканскі турнір памяці Заслужаных трэнераў БССР, майстроў спорту СССР Юрыя Іванавіча Пагальнікава і Івана Іванавіча Савосцікава, якія аддалі найлепшыя гады гульнявой кар’еры мінскаму "Дынама" — і, у прыватнасці, заваявалі бронзу чэмпіянату Савецкага Саюза-1963.

Прызавыя месцы традыцыйнага мемарыяла аспрэчвала восем калектываў, сфармаваных з хлопцаў не старэйшых за 2009 год нараджэння. Прадстаўнікі нашай Акадэміі на чале з Радзіславам Арлоўскім і Русланам Азаронкам замкнулі прызавую тройку.

Група "А". ДЫНАМА-МІНСК U16: "Арсенал" U16 (Дзяржынск) — 2:0; "Тарпеда" U16 (Мінск) — 2:0; РЦАР БДУ U16 (Мінск) — 4:1.

1/2 фіналу. ДЫНАМА-МІНСК U16 — СДЮШАР-3 "Дынама" U16 (Мінск) — 2:2, па пенальці 3:5.

За 3-е месца. ДЫНАМА-МІНСК U16 — РЦАР БДУ U16 — 3:1.

Пары "бела-сініх" уручылі індывідуальныя ўзнагароды: найлепшы снайпер спаборніцтваў — Ілля Васюкевіч, найлепшы гулец каманды — Мікіта Веранкоў. Таксама быў адзначаны самы юны футбаліст старту — Міхаіл Макарэвіч (22.06.2010).

На ніжнюю прыступку п’едыстала ўзняліся Ўладзімір ВАСІЛЕЎСКІ, Алег ЗАЙЦАЎ, Мікіта СЯЛІЦКІ; Дзмітрый ГАНЕВІЧ, Марк ЗАЯЦ, Данііл ШАЦЕРНІК, Яўген АЛЕКСІЕВІЧ, Арцём САЎЧЫЦ, Илля ВАСЮКЕВІЧ, Ефім БАЛАКАН, Ягор ГУЛЕВІЧ, Дзяніс ЛЫСІКАЎ, Павел ПУНЯ, Артэ Фаціх САЛАДУХА, Илля ГРЫНІВЕЦКІ, Мікіта ВЕРАНКОЎ, Міхаіл МАКАРЭВІЧ, Артур КУРМЫСА, Мацвей ТАЛПО, Максім ІВАНОЎ, Арсеній ФРЫДРЫК, Арсэн ЭТУКА, Мікіта АЛЯКСАНДРАЎ, Дзмітрый КАШЫНСКІ.