СУПРАЦЬ "ПАНАЦІНАІКАСА" ВЫЙДЗЕМ У СІНІМ
На Алімпійскім стадыёне "Спірас Луіс" у грэчаскіх Афінах адбылася арганізацыйная нарада напярэдадні паядынку мясцовага "Панацінаікаса" і мінскага "Дынама" ў межах 6-га тура агульнага этапу Лігі канферэнцый-2024/25.
На гэтым мерапрыемстве былі прадстаўлены і зацверджаны камплекты формы, у якіх сёння ўвечары згуляюць супернікі.
Гаспадары зрабілі выбар на карысць белых маек і трусоў (брамнік — увесь у чорным). Наша каманда прымерыць сіні верх і ніз (галкіпер — цалкам у чырвоным).
Судзейская брыгада з Ірландыі на чале з Робам Хенэсі апране жоўтыя майкі і чорныя трусы.
Стартавы свісток у супрацьстаянні прагучыць у 23.00 па беларускім часе. Жывая трансляцыя — на тэлеканале СТВ.