Наступны матч
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

САСТУПІЛІ Ў СТАЛІЦЫ ГРЭЦЫІ

19.12.2024

Ліга канферэнцый-2024/25. Агульны этап

Матч 6-га тура

ПАНАЦІНАІКАС (АФІНЫ, ГРЭЦЫЯ) — ДЫНАМА-МІНСК (БЕЛАРУСЬ) — 4:0 (1:0)
АФІНЫ. 19 снежня. Алімпійскі стадыён "Спірас Луіс". Пачатак у 23.00. 19866 гледачоў.
СУДДЗІ: Р.Хэнэсі, Д.Брофтан, Э.Дзінан (усе — Ірландыя)
ПАНАЦІНАІКАС: Ладыгін, Кацырас (к), Едвай, Ингасан, Макс (Младэнавіч, 62), Віліян Аран (Бакасетас, 72), Максімавіч, Унаі (Брэгу, 89), Тэтэ, Джурычыч (Мансіні, 72), Ерамееф (Іянідзіс, 72).
Запасныя: Дрангоўскі, Ліла, Ваянідзіс, Фікай, Дабізас.
ДЫНАМА-МІНСК: Лапавухаў, Пігас, Бегуноў (к), Гаўрыловіч, Раі, Кулікоў (Бані, 61), Калінін (Сядзько, 68), Дземчанка (Школік, 68), Падстрэлаў, Мельнічэнка (Хвашчынскі, 85), Жэрдзеў (Акора, 68).
Запасныя: Каратай, Шымаковіч.
ГАЛЫ: 1:0 — Ерамееф (33). 2:0 — Тэтэ (54). 3:0 — Тэтэ (65). 4:0 — Іянідзіс (84).
На 84-й хвіліне Тэтэ не рэалізаваў пенальці (Лапавухаў парыраваў).
ПАПЯРЭДЖАННІ: Макс (3), Інгасан (25), Кулікоў (32), Віліян Аран (42), Дземчанка (62), Сядзько (73).