СА СТААДСОТКАВЫМ ВЫНІКАМ
Жаночая нацыянальная зборная нашай краіны святкавала перамогу і ў другім выязным кантрольным супрацьстаянні з апаненткамі з Узбекістана. Гэтым разам атрымалася ўзяць верх больш пераканаўча — 3:0.
Унёсак у дасягненне выніку зрабіў квінтэт футбалістак "Дынама"-БДУФК. Цалкам сустрэчу правяла Зарына КАПУСЦІНА, на 58-й хвіліне замянілі Настассю ШУПО, на 77-й — Аліну ЧАРЛЁНАК. На 58-й у гульню ўступіла Аліна ХАРАШЧАК, на 77-й — Дар’я МАНЮКОВА.
Фота: vk.com/wfbelarus