ПЯЦЬ ФУТБАЛІСТАК ПАКІНУЛА "ДЫНАМА"-БДУФК
Па сканчэнні тэрміну дзеяння кантрактаў з нашай жаночай камандай развітаўся квінтэт гульцоў.
Абойму пакінулі абаронцы Арына СІТНІКАВА, Юлія СЛЯСАРЧЫК, хаўбекі Настасся МАГЕР, Ганна САС і Настасся ШУПО.
Выказваем гэтым футбалісткам вялікую падзяку за ўнёсак у поспехі ў высокія вынікі "Дынама"-БДУФК і зычым поспехаў у далейшай кар’еры!