ПРАВЯЛІ ПЕРАДГУЛЬНЯВУЮ ТРЭНІРОЎКУ
Менш за содні застаецца да паядынку паміж мінскім "Дынама" і паўночнаірландскім "Ларнам" у межах 5-га тура агульнага этапу Лігі канферэнцый-2024/25.
Сёння "бела-сінія" правяла перадгульнявую трэніроўку на стадыёне імя Мехдзі Гусэйнзадэ ў азербайджанскім Сумгаіце, дзе і адбудзецца матч.
Умовы надвор’я можна было б назваць камфортнымі — слупок тэрмометра бліжэй да вечара размяшчаўся ў адзнакі +12 градусаў, калі б не моцны вецер.