ПОКЕР ФЁДАРА ЛАПАВУХАВА!
З найвялікшай колькасцю індывідуальных узнагарод — чатыры — з цырымоніі "Зорны мяч", якая адбылася ў сталіцы, дамой адправіўся мінскі дынамавец Фёдар ЛАПАВУХАЎ.
Загінаем пальцы: 21-гадовы выхаванец нашага клуба — НАЙЛЕПШЫ БРАМНІК, НАЙЛЕПШЫ МАЛАДЫ ГУЛЕЦ і НАЙЛЕПШЫ ФУТБАЛІСТ ЧЭМПІЯНАТУ КРАІНЫ, а таксама НАЙЛЕПШЫ ФУТБАЛІСТ БЕЛАРУСІ Ў 2024 ГОДЗЕ.
Тыс самым аказаўся адзначаным велізарны прагрэс Лапавухава. У персанальнай скарбонцы — лідарства па колькасці "сухіх" матчаў у элітным дывізіёне (19), упэўненыя выступленні за галоўную зборную, мора топавых сэйваў ва ўнутраных і міжнародных турнірах. А галоўнае — значны ўнёсак у поспехі каманды: захаванне чэмпіёнскага тытула і выхад у агульны этап еўракубкаў.
Цяпер важна не знізіць патрабавальнасць да сябе, працягваць упарта працаваць, ставіць і вырашаць новыя амбыцыйныя задачы.
Федзя, віншуем! Ты цалкам заслужыў такое прызнанне!
Фота: pressball.by