НАСТАССЯ КАВАЛЁВА ЗАБІЛА ВОСЕМ МЯЧОЎ ЗА ЗБОРНУЮ WU19
У Албаніі завершаны баталіі ў межах групы 1 дывізіёна В адборачнай кампаніі жаночага чэмпіянату Еўропы-2025 сярод футбалістак не старэйшых за 2006 год нараджэння.
Адзіны пропуск у наступны этап заваявала зборная нашай краіны.
Важнымі элементамі абоймы, здолеўшай вырашыць задачу, аказаліся прадстаўніцы "Дынама"-БДУФК — абаронцы Дар’я ГАРШКОВА і Рэната КАЛІНОЎСКАЯ, хаўбекі Настасся КАВАЛЁВА і Настасся МАГЕР, форвард Ганна СІНЯЎСКАЯ.
Аб суперніцах па 2-м раўндзе падначаленыя Ўладзіміра Шындзікава даведаюцца праз некалькі дзён.
27.11. БЕЛАРУСЬ WU19 — МАЛДОВА WU19 — 10:0 (ад званка да званка адпрацавалі ГАРШКОВА, МАГЕР і КАВАЛЁВА, якая забіла шэсць мячоў, СІНЯЎСКУЮ замянілі на 63-й хвіліне, тады ж на поле выйшла КАЛІНОЎСКАЯ)
30.11. БЕЛАРУСЬ WU19 — ЧАРНАГОРЫЯ WU19 — 4:0 (цалкам сустрэчу правялі ГАРШКОВА, МАГЕР, КАВАЛЁВА, якая зрабіла лік 2:0 на 12-й хвіліне, СІНЯЎСКУЮ замянілі на 86-й)
3.12. БЕЛАРУСЬ WU19 — АЛБАНІЯ WU19 — 2:1 (усе 90 хвілін на газоне адгулялі ГАРШКОВА, МАГЕР і КАВАЛЁВА, якая падвоіла перавагу на 83-й, СІНЯЎСКУЮ замянілі на 87-й, КАЛІНОЎСКУЮ ўзнялі з лаўкі запасных на 93+-й)
ВЫНІК. 1. БЕЛАРУСЬ WU19 — 9. 2. Албанія WU19 — 6. 3. Чарнагорыя WU19 — 3. 4. Малдова WU19 — 0.
Фота: vk.com/wfbelarus