НАСТАССЯ КАВАЛЁВА — АЎТАР НАЙЛЕПШАГА ГОЛА "ДЫНАМА"-БДУФК
У афіцыйнай групе "бела-сініх" у сацыяльнай сетцы "ЎКантакце" завершана апытанка па вызначэнні найлепшага гола нашай жаночай каманды ў 2024 годзе.
Выказацца пажадала больш за 1000 чалавек, а барацьба за перамогу ў намінацыі аказалася звышупартай. У выніку з невялікай перавагай першынство ўзяў трапны стрэл Настассі КАВАЛЁВАЙ у фінальным паядынку Кубку краіны супраць "Мінска" (1:0).
За гэту праяву індывідуальнага майстэрства прагаласавала 490 заўзятараў (48,9%). А мяч, забіты Настассей Магер у "залатой" гульні з тымі ж "гараджанкамі" (2:0), — 477 (47,6%).