НАШЫ ДЗЯЎЧАТЫ АТРЫМАЛІ ЗАСЛУЖАНЫЯ УЗНАГАРОДЫ
У канферэнц-залі Нацыянальнага алімпійскага стадыёна "Дынама" адбылася прыемная цырымонія — заслужаныя ўзнагароды атрымалі футбалісткі і трэнерска-адміністратыўны штаб цяпер ужо пяціразовага пераможцы жаночага чэмпіянату краіны.
Нагадаем, што лёс тытула вырашаўся ў дадатковым паядынку. І "Дынама"-БДУФК, адолеўшы адвечных канкурэнтак з "Мінска" (2:0), захавала ў сябе ганаровы трафей.
Удзел у мерапрыемстве прынялі намеснік старшыні АБФФ Уладзімір Базанаў і рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры Сяргей Рэпкін, якія выказалі ў адрас нашай каманды нямала цёплых слоў.