МОЖАМ СУСТРЭЦЦА З "ІСЛАЧЧУ"
У Доме футбола адбылося лёсаванне 1/4 фіналу Кубка Беларусі-2024/25.
Нагадаем, што мінскае "Дынама" яшчэ не згуляла паядынак папярэднай стадыі турніру — дамашні з гродненскім "Нёманам".
У выпадку пераадолення гэтага бар’ера "бела-сінія" ў сакавіку ў двухматчавым супрацьстаянні пазмагаюцца з прысталічнай "Іслаччу".
Іншыя чвэрцьфінальныя пары выглядаюць так: "Белшына" (Бабруйск) — "Макслайн" (Віцебск), "Дынама-Брэст" — "Тарпеда"-БелАЗ (Жодзіна), "Віцебск" — "Слуцк".
Фото: abff.by