"МІНСК" — "ДЫНАМА"-БДУФК: 7 СНЕЖНЯ Ў 12.30
Жаночы чэмпіянат краіны-2024 завяршыцца дадатковым паядынкам — за золата пазмагаюцца дзве самыя тытулаваныя айчынныя каманды. "Дынама"-БДУФК на выездзе пазмагаецца з "Мінскам" у суботу, 7 снежня, на стадыёне па вул. Маякоўскага, 127/3. Пачатак у 12.30.
Запрашаем заўзятараў падтрымаць нашых дзяўчат! Уваход вольны.
Падначаленыя Юрыя Малеева згуляюць у белых майках і трусах (брамнік — цалкам у чырвоным).
Найважнейшую сустрэчу абслужыць брыгада арбітраў у такім складзе: галоўны — Сяргей Гараюцін, памочнікі — Юрый Харужэнка і Іван Спургяш (усе — Мінск). Чацвёрты — Валянціна Сакаловіч (Жодзіна). Інспектар матчу — Ігар Крук (Маладзечна). Дэлегат АБФФ — Святлана Грынкевіч (Мінск).
У жывым эфіры назіраць за развіццём падзей дазволіць трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 5".