КАРЭН ВАРДАНЯН — ФУТБАЛІСТ МІНСКАГА "ДЫНАМА"
Першым навабранцам "бела-сініх" у міжсезонні стаў форвард Карэн ВАРДАНЯН.
Гэты футбаліст нарадзіўся 9 верасня 2003 года ў вёсцы Баліны Верхнядзвінскага раёна. Выхаванец верхнядзвінскай ДЮСШ (трэнер Ігар Сцяпанавіч Чарнавок).
З восені 2015-га — у структуры ФК "Віцебск", за галоўны склад якога дэбютаваў 3 красавіка 2022-га ў дамашнім супрацьстаянні найвышэйшай лігі з "Мінскам". Усяго правёў за "паўночнікаў" 85 паядынкаў, забіў 31 мяч і аддаў 8 выніковых перадач (элітны дывізіён — 44 / 11+2; першая ліга — 32 / 16+6; Кубак Беларусі — 9 / 4+0).
У сезонах-2023 і -2024 прымяраў лаўры найлепшага снайпера каманды. З 10 трапнымі стрэламі ўвайшоў у топ-дзясятку галеадораў мінулага чэмпіянату краіны.
Вітаем Карэна ў абойме мінскага "Дынама" і зычым максімальных поспехаў!