"КАМАНДНЫЯ ІНТАРЭСЫ ВЫШЭЙ ЗА ІНДЫВІДУАЛЬНЫЯ"
Прапануем заўзятарам убачыць выпуск праекта "На мяжы фола", які выйшаў у эфір увечары аўторка, 24 снежня, на тэлеканале "Беларусь 5".
Цягам гадзіны з невялікім прадстаўнікі нашай каманды — галоўны трэнер Вадзім СКРЫПЧАНКА і абаронца Раман БЕГУНОЎ — падводзілі вынікі гульнявога года ў размове з журналістамі ў студыі, а таксама, у прыватнасці, паглядзелі сюжэт, прысвечаны закрыццю сезона ФК "Дынама-Мінск".