ХТО СТАНЕ WINLINE-ГУЛЬЦОМ ГОДА?
Сезон-2024 аказаўся для "бела-сініх" паспяховым: атрымалася абараніць чэмпіёнскі тытул плюс упершыню за доўгі час прабіцца ў восеньскі этап еўракубкаў.
У кожным з гульнявых месяцаў заўзятары выбіралі MVP каманды — цяпер жа прыйшла чарга вызначыць найлепшага па выніках года.
Традыцыйнай узнагародай для пераможцы намінацыі, акрамя пашаны і павагі, стане адмысловы прыз ад тытульнага партнёра мінскага "Дынама" — кампаніі Winline.
У спісе прэтэндэнтаў дзесяць чалавек:
Стэфан АЛЬФРЭД
Раман БЕГУНОЎ
Аляксей ГАЎРЫЛОВІЧ
Мікіта ДЗЕМЧАНКА
Фёдар ЛАПАВУХАЎ
Вадзім ПІГАС
Дзмітрый ПАДСТРЭЛАЎ
РАІ
Павел СЯДЗЬКО
Аляксандр СЯЛЯВА
Апытанка працягнецца да 10.00 панядзелка, 30 снежня.