ФЁДАР ЛАПАВУХАЎ — WINLINE-ГУЛЕЦ ГОДА Ў СКЛАДЗЕ "БЕЛА-СІНІХ"
Час падвесці рысу пад заключнай у гэтым годзе апытанкай сярод заўзятараў мінскага "Дынама", мэтай якой было вызначэнне MVP у складзе цяпер ужо дзевяціразовых чэмпіёнаў Беларусі ў сезоне-2024.
На прапанову паўдзельнічаць у плебісцыце, арганізаваным у афіцыйнай групе "бела-сініх" у сацыяльнай сетцы "ЎКантакце", адгукнулася 195 чалавек. Ну а вынік абсалютна чаканы: яшчэ адно ганаровае званне паклаў у асабістую скарбонку брамнік Фёдар ЛАПАВУХАЎ.
На карысць 21-гадовага футбаліста аддана роўна 60% галасоў (117 рэспандэнтаў). Далей месцы размеркаваліся так: 2. Вадзім ПІГАС — 13,33% (26). 3. Мікіта ДЗЕМЧАНКА — 9,74% (19). 4. Аляксей ГАЎРЫЛОВІЧ — 4,62% (9). 5. Дзмітрый ПАДСТРЭЛАЎ — 3,59% (7). 6. Павел СЯДЗЬКО — 3,08% (6). 7. РАІ — 2,05% (4). 8-9. Аляксандр СЯЛЯВА і Стэфан АЛЬФРЭД — па 1,54% (па 3). 10. Раман БЕГУНОЎ — 0,51% (1).
Пераможцу намінацыі традыцыйна ўручаць адмысловы прыз ад тытульнага партнёра мінскага "Дынама" — кампаніі Winline.
Віншуем Фёдара з заслужаным прызнаннем!