ДЫНАМАЎЦЫ АТРЫМАЛІ ЗАЛАТЫЯ МЕДАЛІ

У нядзелю, 22 снежня, адбылася цырымонія закрыцця сезона футбольнага клуба "Дынама-Мінск".
Падчас мерапрыемства гульцы, трэнерска-адміністратыўны штаб і кіраўніцтва "бела-сініх" атрымалі заслужаныя залатыя медалі чэмпіёнаў Беларусі-2024 з рук старшыні АБФФ Мікалая Шарстнёва.
З прывітальнымі словамі да аўдыторыі звярнуліся старшыня цэнтральнага савета БФСТ "Дынама" Игар Абярэмка і начальнік галоўнага ўпраўлення спорту і турызму Мінгарвыканкама Максім Варапай.
У хуткім часе ўвазе заўзятараў будзе прапанаваны відэаролік па выніках урачыстага вечара. Не прапусціце!