"ДЫНАМА-БРЭСТ" — "ДЫНАМА-МІНСК": ІНФАРМАЦЫЯ АБ МАТЧЫ
У суботу, 7 снежня, войска Вадзіма Скрыпчанкі закрыюць гульнявую праграму айчыннай найвышэйшай лігі-2024 выязным змаганнем з аднаклубнікамі з горада над Бугам. Супернікі сыйдуцца на поле АСК "Брэсцкі" (вул. Гогаля, 8). Стартавы свісток прагучыць у 14.30.
КВІТКІ
Кошт — 5 рублёў (для дзяцей да 14 гадоў, пенсіянераў і інвалідаў — 2,5 рубля пры прад’яўленні дакументаў, для дзяцей да 7 гадоў у суправаджэнні непаўналетніх — бясплатна, без права заняцця месца).
Для заўзятараў мінскага "Дынама" выдзелены сектары 1-2 Ўсходняй трыбуны.
НАДВОР’Е
Паслязаўтра днём у Брэсце будзе воблачна, верагодны кароткачасовыя ападкі — пры тэмпературы +1+3 градусы.
ФОРМА
Нашы хлопцы прымераць белыя майкі і трусы (галкіпер — цалкам у чырвоным).
СУДДЗІ І АФІЦЫЙНЫЯ АСОБЫ
Заключную сустрэчу ўнутранага сезона абслужыць брыгада арбітраў на чале з Амінам Кургхелі, асістэнтамі якога стануць Віктар і Андрэй Гецікавы (усе — Гомель). Чацвёрты — Іван Паляшчук (Брэст).
Інспектар матчу — Міхаіл Архіпаў (Жодзіна).
Дэлегат АБФФ — Уладзімір Гаўрышук (Мінск).
ТРАНСЛЯЦЫЯ
Найцікавейшае супрацьстаянне ў жывым эфіры тэлеканал "Беларусь 5".