"ДАЛІ ПАЎЗУ ГРУПЕ АСНОЎНЫХ ФУТБАЛІСТАЎ"
У панядзелак, 2 снежня, мінскія дынамаўцы правялі перанесены паядынак 16-га тура чэмпіянату краіны-2024 ў найвышэйшай лізе. І на выездзе саступілі "Смаргоні" — 0:1.
Кароткі разбор гульні па гарачых слядах зрабіў галоўны трэнер "бела-сініх" Вадзім СКРЫПЧАНКА, а таксама адказаў на пытанні прадстаўнікоў СМІ.
Відэаверсія пасляматчавай прэс-канферэнцыі размешчана на афіцыйным Youtube-канале нашага клуба.