"БЕЛА-СІНІЯ" ПАЙШЛІ Ў ВОДПУСК

Пасля ўрачыстага клубнага мерапрыемства, прысвечанага закрыццю насычанага і вельмі доўгага сезона-2024, футбалісты і трэнерска-адміністратыўны штаб нашай галоўнай каманды адправіліся ў заслужаны водпуск.
Тым не менш рэжым інфармацыйнай цішыні сайту і сацыяльным сеткам "бела-сініх" не пагражае — у хуткім часе пачнуць з’яўляцца кадравыя навіны. Натуральна, мінскае "Дынама" трымае курс на ўзмацненне абоймы, каб і ў наступным гульнявым годзе ставіць і вырашаць максімальныя задачы.